Збіраем у гэтай тэме ўсе песні аўтарства ці апрацоўкі таленавітага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч. Калі хто знойдзе плюсоўкі або ноты таксама выкладвайце іх хутчэй))
---------- Post added at 14:31 ---------- Previous post was at 14:14 ----------
Калі ласка, трымайце мінусоўку "Дзецям Чарнобыля". Словы і музыка А.Казловай, апрацоўка Алены Атрашкевіч
Як прыйдзе вечар, заззяюць зоркі,
Нібыта цацкі, у маім вакне.
Мілая матуля, сядай утульна
І калыханку мне праспявай...
Толькі ты не спявай
Песню пра чорны край:
Хворая там зямля
Птушак, жывёл няма...
Зорка сышла з нябёс,
Зорка палынная...
Выратуй, Божа, лёс,
Дзецям чарнобыля!
Як прыйдзе ранак, пагаснуць зоркі,
Загляне сонца ў наш родны край.
На зялёным полі, дзе кветак мора,
Аб шчаслівай долі, ластаўка спявай!
Толькі ты не спявай
Песню пра чорны край:
Хворая там зямля
Птушак, жывёл няма...
Зорка сышла з нябёс,
Зорка палынная...
Выратуй, Божа, лёс,
Дзецям чарнобыля!
Як дзень зайграе, усё расквітае
І льецца водар духмяных траў.
Курлычуць гусі над Беларуссю,
Ласкавы Нёман, спявай жа нам!
Толькі ты не спявай
Песню пра чорны край:
Хворая там зямля
Птушак, жывёл няма...
Зорка сышла з нябёс,
Зорка палынная...
Выратуй, Божа, лёс,
Дзецям чарнобыля!
Толькі ты не спявай
Песню пра чорны край:
Хворая там зямля
Птушак, жывёл няма...
Зорка сышла з нябёс,
Зорка палынная...
Выратуй, Божа, лёс,
Дзецям чарнобыля!
ВКМ Каталог
---------- Post added at 14:48 ---------- Previous post was at 14:31 ----------
Для больш простага завучвання мелодыіі можаце выкарыстаць .mid "Дзецям Чарнобыля"
http://freespace.by/download/4050abd504
А можа вам проста больш спадабаецца гэты варыянт)
---------- Post added at 15:00 ---------- Previous post was at 14:48 ----------
У каталоге мінусаў адшукаў гімн Мінскай воблаці "Міншчына". Спадарства, спяваем на роднай мове))
ВКМ Каталог
музыка Алены Атрашкевіч
словы Васіля Жуковіча
Край наш легендарны, ты непараўнаны,
Шчодры Нарачанскаю красой.
Веліччу сталіцы нашай гераічнай,
Дзіўнага Заслаўя даўніной.
Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Беражэм Купалы, Коласа Радзіму,
Запаведзь народных змагароў.
3 намі светлы геній юнага Максіма,
Спадчына вялікіх «Песняроў».
Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,
Заставайся вечна маладой.
Родная старонка наша дарагая,
Ты наш лёс і песня i спакой.
Міншчына - ты сэрца Беларусі,
У стагоддзях славу памнажай.
Будзь у шчасці i не будзь у скрусе
Міншчына, наш мілы край.
Плюсоўка: http://www.minsk-region.gov.by/data/gimn.mp3
---------- Post added at 15:27 ---------- Previous post was at 15:00 ----------
"Прыроды чысты храм"
Мінусоўка: http://z-roga.belarushosting.org/fan...ysty_hram1.mp3
MP3 Каталог
м. А. Атрашкевіч сл. В. Жуковіча
Плывуць удаль жывыя воды,
Шумяць зялёныя лясы.
Жыве прасветлы храм прыроды
Нерукатворнае красы (2 разы).
Прыпеў: Там, дзе плывуць жывыя воды,
Прыносіць сонца радасць нам...
О, чалавек, дзіця прыроды,
Шануй высокі чысты храм!
Глядзі, наўкола як прыгожа,
Цвітуць сады, лугі, палі.
Не будзь нядбайлівым прахожым
На свеце роднае зямлі (2 разы).
Прыпеў.
Прыпеў дадатковы:
Там, дзе шуміць жывая крона,
Дзе не забыты карані
Свет непаўторны, свет чароўны
Павінны мы абараніць.
Не забівай пчалу і краску
Усё жывое хоча жыць!
Цані прыроду, калі ласка,
І для нашчадкаў зберажы! (2 разы).